Паважаныя госці сайта і зацікаўленыя асобы!
Наш каледж ажыццяўляе навучанне насельніцтва метадам аказання першай дапамогі ў аб’ёме мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца да аказання медыцынскай дапамогі пацярпеламу пры няшчасных выпадках, траўмах, атручваннях, іншых станах і захворваннях, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўю чалавека ў адпаведнасці з зацверджанай учебной программой обучающих курсов.
Працягласць курсу – 16 навучальных гадзін, з іх лекцый – 4 гадзіны ,практычных заняткаў – 12 гадзін. Слухачамі могуць быць асобы незалежна ад адукацыі. Па заканчэнні навучання слухачам навучальных курсаў выдаецца дакумент – даведка аб навучанні – дзяржаўнага ўзору.
Навучанне ажыццяўляецца па меры фарміравання груп (ад 5 да 8 чалавек), у дзённай і вячэрняй форме навучання (магчымы, па дамоўленасці, курс выхаднога дня), за кошт сродкаў заказчыка.
Кошт навучання – 40 бел. руб.
Заказчыкі (фізічныя і юрыдычныя асобы), якія жадаюць навучыцца метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўю чалавека, могуць звяртацца ва УА «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» да кіраўніка вучэбна-трэніровачнага цэнтра (метадыст аддзялення павышэння кваліфікацыі) Клімаховіч Ірыны Фёдараўны (кабінет № 408 навучальнага корпуса, т. 80162 97 80 81 ).
Ўзор заявы на курсы для юрыдычных асоб :
Ўзор заявы на курсы для фізічных асоб: