Прафсаюзны Крос 2018

Семідзесяцігоддзю Брэсцкага аб’яднання прафсаюзаў прысвячаецца!

У абласным парку воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся першы прафсаюзны легкаатлетычны крос, удзел у якім прынялі супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада над Бугам. Яго мэтай з’яўлялася папулярызацыі здаровага ладу жыцця, актывізацыі фізкультурна-масавай, аздараўленчай работы ў працоўных калектывах, прыцягнення працоўных і членаў іх сем’яў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, наладжвання спартыўных сувязяў сярод прафсаюзных арганізацый. Арганізатарамі кроса выступалі Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з Установай «Брэсцкая ОЦСДЮШОР прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы» пры падтрымцы Брэсцкага абласнога Палаца культуры прафсаюзаў. Пераможцы спаборніцтва вызначаліся ў асабістых заліках у трох узроставых групах: да 14 гадоў (хлопчыкі і дзяўчынкі на дыстанцыі 500 м), 15-28 гадоў (юнакі — 2000 м, дзяўчаты — 1000 м), 29 гадоў і старэй (мужчыны — 1000 м, жанчыны — 1000 м). У асобнай катэгорыі выступалі госці забегу на дыстанцыі 2000 м мужчыны і жанчыны. Самымі малодшымі удзельнікамі забегу сталі малыя 4,5-гадовая Улада і пяцігадовы Яраслаў Жесько. Лепшых бегуноў ўзнагародзілі дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Спецыяльныя прызы заснаваны ў намінацыях: «Самы малады ўдзельнік», «Самы пажылы ўдзельнік», «За волю да перамогі».

Прафсаюз работнікаў аховы здароўя прадстаўляў Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж. У склад каманды УА «БрДМК» ўваходзілі наступныя навучэнцы: Кудраўцава Анастасія, Пратасевіч Вольга, Брыштэн Андрэй, Аляшкевіч Віктар, Морозько Марыя, Розыев Шатлык, Ступакевіч  Інэса, прадстаўнік каманды Д.П.Голуб.

Кіраўнік фізічнага выхавання                                                Д.П.Голуб

Author Info

BGMK