«Агульна-каледжская дыктоўка»

 

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову»

24 лютага 2025 года ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» адбылася першая, але ў будучыні традыцыйная «Агульна-каледжская дыктоўка». Дыктоўка была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел 29 чалавек, з іх 3 прадстаўнікі адміністрацыі каледжа, 16 педагагічных работнікаў, загадчык бібліятэкі, загадчык інтэрната, лабарант, а таксама навучэнцы вучэбнай групы СД-131.

Дыктоўка прайшла пад кіраўніцтвам Людмілы Рыгораўны Лычук, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава. Людміла Рыгораўна строга, непрадузята і прафесійна ацаніла працы ўдзельнікаў дыктоўкі. Па выніках арфаграфічнай і пунктуацыйнай праверкі адзнаку «выдатна» атрымалі працы:

  1. Агароднік Вольгі Іванаўны, намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце;
  2. Каўтунчык Кацярыны Рыгораўны, выкладчыка;
  3. Паўлавец Ірыны Анатольеўны, дырэктара каледжа.

26 лютага 2025 года на пасяджэнні педагагічнай рады старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Мікалай Пятровіч Скаскевіч выступіў са словамі падзякі ўсім удзельнікам «Агульна-каледжскай дыктоўкі» і асабіста ўручыў пераможцам дыпломы і каштоўныя прызы.

Author Info

BGMK