Дзень народнага адзінства

17 верасня ўжо у другі раз наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала пунктам адліку новай беларускай гісторыі.

Напярэдадні гэтага свята Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь было ініцыіравана првядзенне 16 верасня ва ўстановах адукацыі (для навучэнцаў 8-11 класаў) рэспубліканскага дыктанта, які мае сімвалічную назву – «Дзень народнага адзінства».

Не засталіся ўбаку і навучэнцы установы адукацыі «Бресцкі дзяржаўны медыцынскі каледж», якія засвойваюць праграму навучання на аснове агульнай базавай адукацыі і вывучаюць вучэбныя дысцыпліны агульнаадукацыйнага кампаненту. 16 верасня выкладчык Клімаховіч Ірына Фёдараўна 1 гадзіну вучэбных занткаў па беларускай мове прысвяціла правядзенню напісання рэспубліканскага дыктанта навучэнцамі вучэбнай групы СД-111.

Мэта дадзенай акцыі – выхаванне ў навучэнцаў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Навучэнцы змаглі не толькі замацавець свае веды па беларускім правапісе, але і з тэксту самога дыктанта даведацца пра вытокі з’яўлення традыцыі святкавання народнага адзінства, успомніць гістарычныя падзеі 1939, якія і леглі ў аснову гэтага дня.

Выкладчык І.Ф.Клімаховіч

Author Info

BGMK