Дзень роднай мовы
Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.
П. Панчанка
28 лютага ў каледжы бібліятэка адзначыла Дзень роднай мовы. Прайшла акцыя “Ці ведаеце вы родную мову”? Навучэнцы і выкладчыкі зацікавіліся і прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Хтосьці знаёміўся, а хтосьці успамінаў рэдкія і забытыя словы з беларускай мовы.
А ў вучэбнай групе М-11 вядучыя з вучэбнай групы М-22 Воўкаў Аляксейі Яровіч Мікіта правялі віктарыну “Адкажы правільна”. У віктарыне таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі і навучэнцы другіх вучэбных груп каледжа. Пасля падвядзення вынікаў выявілі пераможцаў. Такім чынам:
1 месца – Філанюк Ганна М-11;
2 месца – Піліпук Вольга, М-11;
3 месца падзялілі: Кручэк Вольга, М-11;
Панцюхіна Вольга, М-11;
Салавей Данііл, М-22
Пропер Валерый Іванавіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Усе пераможцы атрымаюць цікавыя прызы.
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве.
Паўлава Н.А., бібліятэкар