Панядзелак – дзень цяжкі? Ні ў якім разе! Асабліва, калі ён прысвечаны Дню смеху. Весела і задорна адсвяткавалі гэты дзень навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Дзень смеху, Дзень дурня ці проста дзень Першага кастрычніка – можна пачуць розныя назвы, але сутнасць ад гэтага не мяняецца. Гэта дзень, калі амаль ва ўсіх краінах свету людзі смяюцца і жартуюць адзін з аднаго. Нягледзячы на тое, што Дзень смеху 1 красавіка, навучэнцы груп СД-111 і СД-112 з выкладчыкамі англійскай, нямецкай і беларускай моў В.А. Рапінчук, Т.П. Мацукевіч і І.Ф. Клімаховіч вырашылі адзначыць яго 3 красавіка (1 красавіка, дарэчы, выпала на суботу). І нават у панядзелак, і нават з самага ранку свята атрымалася. Яно дало цудоўны старт Тыдню цыклавой камісіі № 6, правядзенне якога плануецца з 3 па 8 красавіка.
Удзельнікі свята правялі невялікае даследване, дзякуючы якому ўсе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях святкавання ў многіх краінах свету, а навучэнцы яшчэ раз папрактыкаваліся ў маўленні на трох мовах. Трэба адзначыць, што прэзентацыі гучалі на англійскай і нямецкай мовах, а для тых, хто не разумее замежныя мовы, дакладчыкі прадаставілі пераклад на родную беларускую мову. Вельмі спадабаліся гледачам музычныя нумары, выкананыя на англійскай, французскай і, канечне, на беларускай мове. У канцы сустрэчы вядучая пажадала ўсім лёгкага панядзелка, плённага тыдню і добрага настрою заўсёды. Акрамя гэтага навучэнцы праявілі і іншыя свае здольнасці: выпусцілі маляўнічыя насценныя газеты і буклты на трох мовах, ў якіх занатавалі цікавыя факты пра гэты дзень. Яны нават вырашылі дакрануцца да традыцыі “красавіцкай рыбы”, якая існуе ў некаторых краінах Еўропы: панавырэзвалі папяровых рыбак, якіх ім удалося-такі непрыкметна прыладзіць на спіны удзельнікаў свята.
Вось так займальна, з гумарам і добрым настроем у каледжы пачаўся тыдзень цыклавой камісіі № 6. Наперадзе нас чакае шмат цікавага і пазнавальнага.
Выкладчыкі
В.А. Рапінчук,
Т.П. Мацукевіч,
І.Ф. Клімаховіч