Да Дня беларускага пісьменства

Традыцыйна ў Рэспубліцы Беларусь ў першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, якое, дарэчы, ужо ў 29 раз у гэтым годзе пройдзе ў Добрушы – радзіме класіка нацыянальнай літаратуры – пісьменніка і драматурга – Івана Пятровіча Шамякіна, творы якога будуць у гэтым годзе прадметам вывучэння навучэнцаў 1 курса спецыялнасці «Сястрынская справа» на занатках па беларускай літаратуры.

Менавіта таму невыпадковым было напярэдадні Дня беларускага пісьменства правядзенне выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Клімаховіч Ірынай Фёдараўнай ў першыя дні новага навучальнага года адукацыйна-асветніцкага пазвучэбнага мерапрыемства – міні-віктарыны «Дзень беларускага пісьменства». Навучэнцы вучэбнай групы СД-111 з ахвотай і зацікаўленасцю прынялі ўдзел. Яны адказвалі на пытанні вядучага, задавалі свае, паспрабавалі паразважаць і проста пашырыць свае веды у галіне ўзнікнення беларускага пісьменства і гісторыі ўзнікнення свята: чаму у слаўным горадзе Полацку прайшло яго першае святкаванне, адкуль пайшла беларуская мова, як ушанавана Брэсцкая біблія ў нашым горадзе і многія іншыя. У холе 1 паверха размясціліся выявы эмблемы свята, навучэнцам і выкладчыкам раздаваліся буклеты.

Можна з упэненасцю сказаць, што такое мерапрыемства ў гэты дзень – гэта даніна павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Выкладчык

І.Ф.Клімаховіч

Author Info

BGMK