Каманда каледжа «МедыкУм» прызёр інтэлектуальнай гульні

У 2024 годзе адзначаецца 85 год з дня заснавання Брэсцкай вобласці.

29 лютага 2024 года Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага ў партнёрстве з Маладзёжным парламентам пры Брэсцкім гарадскім савеце дэпутатаў,  пад знакам «Брэст — маладзёжная сталіца Беларусі»,  правяла турнір краязнаўчых інтэлектуальных гульняў «Мы берасцейцы».

У гульні прыняла каманда нашага каледжа «МедыкУм» у складзе навучэнцаў вучэбнай групы СД-122 Бягун Іны, Кубарка Таццяны, Наскевіч Сары.

Каманды спаборнічалі ў веданні гісторыі, культуры, геаграфіі, сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці.

Навучэнцы каледжа паказалі добры вынік і былі адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.

Віншуем!!!

 

Пропер В. І.

 

Author Info

BGMK