Навучэнцы каледжа галасуюць упершыню

Выбарчы ўчастак для галасавання №95 сярод іншых адметны тым, што тут вялікая колькасць выбаршчыкаў, якія галасуюць упершыню. 250 маладых людзей – гэта навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, якія упершыню прымаюць удзел у такой важнай палітычнай падзеі краіны.

Будучыя медыкі, навучэнцы Андрэй Джыга, Анішчук Аляксандра, Аглашэвіч Марыя, на першыя ў сваім жыцці выбары прыйшлі разам. Члены камісіі патлумачылі, як правільна запаўняць бюлетэні, і ўручылі ў якасці падарунка Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Для мяне сённяшні дзень хвалюючы, – падзяліўся сваімі эмоцыямі першакурснік Андрэй Джыга. – Упершыню ў жыцці ў якасці выбаршчыка магу зрабіць свой выбар на карысць далейшага росквіту маёй краіны.

– А я сёння ў поўнай меры адчуваю сябе паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны і прыйшла на выбарчы ўчастак зрабіць выбар на карысць далейшага развіцця краіны, – распавядала Аглашэвіч Марыя, якая вучыцца на медыцынскую сястру.

– Для мяне гэты вопыт першы ў маім жыцці, і я ўпэўнена, што мой сённяшні выбар паўплывае на гісторыю далейшага станаўлення нашай дзяржавы, – падзялілася Анішчук Аляксандра.

Навучэнцы каледжа, якія пражываюць у інтэрнаце галасуюць па месцы рэгістрацыі, распавядае старшыня ўчастковай камісіі Нярода Анастасія. – У выхадныя дні многія навучэнцы з’язджаюць дадому, таму свае галасы аддаюць датэрмінова.

Па словах Анастасіі Алегаўны, прыемна бачыць, што брастаўчане актыўна ідуць на ўчастак.

Гэта значыць, што яны не абыякавыя да падзеі, якая адбываецца ў краіне, – падзялілася сваімi думкамi Анастасія Нярода.

 

Намеснік дырэктара

В. І. Пропер

 

Author Info

BGMK